Трамп і Пуцін завяршылі тэлефонную размову
18 сакавiка 2025 у 1742316540
Максім Іскрын / «Зеркало»
Завяршылася тэлефонная размова паміж прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і расійскім лідарам Уладзімірам Пуціным. Пра гэта паведамляе тэлеканал NBC са спасылкай на Белы дом, а таксама прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.
Перамовы пачаліся, а 17-й паводле мінскага часу, расказаў у X намеснік кіраўніка апарата Белага дома Дэн Скавіна, дадаўшы, што гутарка праходзіла «добра».
Паводле інфармацыі тэлеканала NBC, размова Пуціна і Трампа доўжылася больш за паўтары гадзіны. Тэлеканал CNN сцвярджае, што яны размаўлялі «каля дзвюх гадзін». Расійскі прапагандыст і дэпутат Дзярждумы Яўген Папоў заявіў, што лідары размаўлялі дзве гадзіны і 28 хвілін.
Як паведамілі CNN крыніцы, знаёмыя з ходам перамоваў, ключавым прыярытэтам размовы для амерыканскага боку было дасягненне пагаднення пра саступкі, на якія гатовая пайсці Расія, уключаючы пытанне пра тое, ці гатовая яна вывесці войскі з тэрыторыі, захопленай ёю за апошнія тры гады пасля ўварвання ва Украіну.